У Жодзіне забілі пенсіянерку і спрабавалі спаліць яе труп (фота)
Жанчыну забілі нажом, а пасля спрабавалі спаліць цела, каб знішчыць доказы.
Цела 75-гадовай жыхаркі Жодзіна са слядамі шматлікіх тэрмічных апёкаў знайшлі ўвечары 23 сакавіка ў прыватным доме. Як высветлілі следчыя, жанчына стала ахвярай забойства, прычым смерць адбылася ў выніку пранікальнага нажавога ранення. Апроч таго, злачынства спрабавалі схаваць, зладзіўшы падпал.
Жодзінскі гарадскі аддзел Следчага камітэту распачаў па факце забойства крымінальную справу. Затрымалі і падазраванага ў здзяйсненні злачынства — гэта мясцовы жыхар 1975 года нараджэння.
Следчыя працягваюць высвятляць абставіны справы, інфармае прэс-служба Следчага камітэту.

