У Жодзіне начальніца паштовага аддзялення крала пенсіі

Жодзінскі гарадскі аддзел Следчага камітэту расследуе крымінальную справу былой начальніцы аднаго з мясцовых паштовых аддзяленняў. Падставай для крымінальнага пераследу сталі матэрыялы праверкі, якую зладзілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Жодзінскага ГАУС.

Паводле інфармацыі прэс-службы Следчага камітэту, падазраваная цягам года сістэматычна крала грошы, якія былі прызначаныя для выплаты пенсій і дапамогаў  мясцовым жыхарам.


Ад дзейнасці начальніцы пошты пацярпела каля 10 чалавек — яны не атрымалі ў належны тэрмін свае пенсіі або атрымалі, але не ў поўным аб’ёме.

Дзеянні падазраванай расцанілі як раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Фота: zip.belpost.by