У Жлобіне ў прыватным сектары адбыўся выбух, загінуў мужчына
Снарады, якія прывезлі з лесу / t.me/skgovby/
У Жлобіне ў выніку выбуху снарада часоў Другой сусветнай вайны загінуў 27-гадовы мужчына. Яго 59-гадовы бацька знаходзіцца ў рэанімацыі. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, сын гаспадара выкапаў у лесе і прывёз на свой прысядзібны ўчастак дзесяць снарадаў. У аўторак яны разам пры дапамозе газавай гарэлкі спрабавалі атрымаць выбуховае рэчыва з корпуса снарада. Пад уздзеяннем тэмпературы снарад і выбухнуў.
Сын загінуў на месцы, а яго бацьку са шматлікімі траўмамі завезлі ў бальніцу.