У жахлівай аварыі пад Чавусамі загінулі тры чалавекі

Аварыя пад Чавусамі / Следчы камітэт
У Чавускім раёне адбылася смяротная аварыя, паведамляе Следчы камітэт.
Трагедыя здарылася зранку 14 траўня каля вёскі Гарбовічы. На ўчастку моста, дзе ідзе рэканструкцыя, улабавую сутыкнуліся "Лада" і грузавая "Газель". Як кажуць у МУС, 62-гадовы кіроўца "Лады" выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў мінівэн.
У выніку аварыі загінулі тры чалавекі — кіроўца і пасажыры "Лады". Кіроўца грузавіка і яшчэ адзін пасажыр "Лады" былі шпіталізаваныя з траўмамі.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.