У Японіі магчымы яшчэ адзін выбух на АЭС
Адзін выбух адбыўся ўчора, у суботу. Афіцыйны Токіё сцвярджае, што сам рэактар, змешчаны ў стальны корпус, не пацярпеў.
Прадстаўнік ураду Юкіё Эдана адзначыў, што расплаўленне паліва можа працягвацца, нягледзячы на маштабныя аднаўленчыя работы, якія вядуцца на станцыі.
Сістэма ахаладжэння не працуе на шасці рэактарах АЭС Фукусіма, аднак найбольшую заклапочанасць выклікае трэці рэактар — адзіны, які выкарыстоўвае плутоніевую паліўную сумесь, і ён патэнцыйна значна больш небяспечны.
Узровень радыяцыі ў рэактары на кароткі час перавысіў дапушчальныя нормы. Паводле Юкіё Эдана, дзевяць чалавек трапілі пад падвышанае радыеактыўнае апраменьванне. Мясцовыя ўлады засцерагаюцца, што гэтая лічба можа ўзрасці да 160, паведамляе ВВС.