У Японіі грузавік трапіў пад цягнік: 1 загінулы, 31 паранены

У Японіі грузавік трапіў пад цягнік: 1 загінулы, 31 паранены

У Японіі ў прэфектуры Канагава на чыгуначным пераездзе грузавік трапіў пад пасажырскі цягнік, які рухаўся на хуткасці 120 км/г. У выніку сутыкнення тры першыя вагоны сышлі з рэек, пасажыраў эвакуявалі. У бальніцу трапілі 32 пацярпелыя, два з іх ў цяжкім стане. Кіроўца грузавіка памёр ад атрыманых траўмаў, інфармуе ria.ru.

Паліцыя высвятляе, які чынам грузавік трапіў на чыгунку, паколькі шлагбаўм быў закрыты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.