У вёсцы на Камянеччыне знайшлі разадраны жывёламі труп мужчыны
Яму было 50 гадоў. Загінулага пабачыў на вуліцы вёскі Робенка ўранні аднавясковец.
Адна з жыхарак кажа, што чула ўвечары напярэдадні сабачы брэх і віскат. Вяскоўцы заяўляюць, што ўсіх сабак трымаюць на прывязі. Хіба што з мужчынам мог здарыцца сардэчны прыступ, і ўжо потым адвязаныя на ноч сабакі пашкуматалі цела.
Расследаваннем займаецца Камянецкі аддзел Следчага камітэта, піша газета “Вечерний Брест”.
Дарэчы, Камянецкі раён — адзін з самых дэмаграфічна дэпрэсіўных. У 2011 годзе ў раёне налічвалася 61 вёска з колькасцю жыхароў менш за 10 чалавек. У 126 вёсках жыло ад 10 да 50 чалавек — збольшага пенсіянеры.
Фота — newsru.com