У Вільні зноў з'явіліся правакацыйныя надпісы
Правакацыйны надпіс / nashaniva.com
У Вільні зноў з'явіліся правакацыйныя надпісы. На гэты раз каля нядаўна перайменаванага бара Poliklinika (раней называўся "Пагоня") на праспекце Гедыміна, піша "Наша ніва".
На сцяне каля ўваходу ў бар нехта напісаў чырвонай фарбай слова "Здраднікі", а таксама паставіў трафарэтны надпіс "Вільня наша" з выявай "Пагоні".
У апошнія гады у Вільні рэгулярна з’яўляюцца правакацыйныя надпісы на беларускіх установах. Звычайна яны маюць як антыбеларускі, так і антылітоўскі характар.