"Тры гады любілі, абдымалі — а цяпер не". Бар "Пагоня" у Вільні змяніў назву

Бар “Пагоня” у Вільні змяніў назву / @barpahonia
Вельмі дзіўныя справы: беларускі бар “Пагоня” у Вільні памяняў назву. Цяпер ён называецца Poliklinika.
“Рэбрэндынг” адбыўся пару месяцаў таму. Прыкладна з таго часу не вядуцца і сацсеткі “Пагоні”.
Еўрарадыё пагутарыла з гаспадаром бара і даведалася, што адбываецца.
Уладальнік бара Рыціс Крыцэнас кажа, што змяніў канцэпт бара праз нападкі літоўскіх нацыяналістаў і змяншэнне колькасці беларусаў у Літве.
— У нас міграцыйная палітыка зараз не вельмі спрыяе беларусам, плюс нацыяналісты пагналі тэму пра “ліцвінізм”. Потым нападалі на наш бар, маўляў у нас тут “ліцвіністы”, “пуціністы”, столькі негатыву, што не было ўжо сэнсу працаваць з “Пагоняй”. Карацей, недалюбліваюць зараз літоўцы беларусаў усё больш і больш. Тры гады любілі, абдымалі, а цяпер не.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.