Каля будынка ЕГУ ў Вільні з'явіўся правакацыйны надпіс

Надпіс на сцяне ЕГУ

Надпіс на сцяне ЕГУ / Наша Ніва

На будынку ЕГУ невядомы чырвонай фарбай напісаў “Беларускім універсітэтам можа кіраваць толькі беларус!” і “Вільня наша!”, паведамляе “Наша Ніва”.

Чытач выдання звярнуў увагу на некалькі памылак:

“У надпісы заўважна, што ў слове “толькі” замест “і” спачатку была напісана “о”, а ў слове “кіраваць” пяцелька ў літары “ц” выглядае як пяцелька ў літоўскай “ų”.

Каля будынка ЕГУ ў Вільні з'явіўся правакацыйны надпіс
ЕГУ

“Наша Ніва” дадала, што “аўтар надпісу не ведае, як пісаць кірылічную літару “б”, якой няма ў літоўскай мове”, а прапісвае яе як лічбу “6”.

Пераносы і прабелы таксама зроблены так, быццам чалавек не разумее сэнсу слоў, якія піша.

Апошнія гады у Вільні рэгулярна з’яўляюцца правакацыйныя надпісы падобнага толку на беларускіх установах. Як правіла, яны маюць як антыбеларускі, так і антылітоўскі характар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.