У Вільні ў Кафедральным саборы знайшлі таемнае сховішча з каралеўскімі рэгаліямі
Знаходка ў сутарэннях віленскага сабора / delfi.lt
У Вільні ў сутарэннях Кафедральнага сабора знайшлі таемнае сховішча з каралеўскімі рэгаліямі. Яны былі схаваныя там на пачатку Другой сусветнай вайны.
Сярод рэгалій — карона польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра. Знойдзены карона, скіпетр, тры пярсцёнкі, ланцуг і дзве шыльды з труны жонкі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста Барбары Радзівіл, карона жонкі вялікага князя літоўскага і караля Польшчы Казіміра Ягелона Лізаветы Габсбург.
Згаданыя кароны былі прызначаныя для пахавальных цырымоній.
facebook.com/vilniausarkivyskupija