У Віцебску падчас аварыі разарвала Rover, загінуў адзін чалавек

Жахлівая аварыя адбылася а 5-й гадзіне раніцы 5 снежня ў Віцебску на вуліцы Ленінградскай. Rover 214 занесла і на вялікай хуткасці аўтамабіль наляцеў на слуп. У выніку легкавік быў разарваны на дзве часткі.

Як інфармуе сайт onliner.by, адзін чалавек загінуў, адзін быў шпіталізаваны ў цяжкім стане. Па факце дарожна-транспартнага здарэння распачатая крымінальная справа па артыкуле "парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека", паведамляе БЕЛТА. Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці шукае відавочцаў аварыі.

Фота — onliner.by