У Віцебску міліцыянты сёння зменяць абмундзіраванне на форму з ХХ стагоддзя
У горадзе праходзяць святкаванні 95-х угодкаў стварэння мясцовай міліцыі.
На плошчы Перамогі ў чацвер адбудзецца гарнізонны інструктаж. Там будзе працаваць выстава міліцэйскай тэхнікі і ўзбраення розных гадоў. З нагоды свята міліцыянты зменяць абмундзіраванне на тое, якое насілі калісьці іх папярэднікі. На выставе будуць прадстаўленыя ўзоры формы, пачынаючы ад 1917 года, інфармуе БЕЛТА.
Падчас урачыстасцяў адбудуцца паказальныя выступы праваахоўнікаў з дэманстрацыяй прыёмаў самаабароны.
На здымку: Супрацоўнікі Цэнтру культурна-выхаваўчай працы МУС рэканструявалі абмундзіраванне афіцэраў НКВД. Фота — "Милиция Беларуси".