У Віцебску галоўная бухгалтарка абакрала прадпрыемства на Br479 млн

У Віцебску галоўная бухгалтарка адной з мясцовых фірмаў, якая займаецца дзейнасцю ў сферы архітэктуры і інжынерных паслуг, абакрала прадпрыемства на 479 млн рублёў. На працягу года (ад снежня 2013-га да снежня 2014 года) яна пералічвала грошы з разліковага рахунка арганізацыі на свой карт-рахунак. Факты злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі пацвердзіліся падчас праверку, якую праводзіла ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантроля па Віцебскай вобласці.

Жанчына прызналася, што на злачынства яе падштурхнула пратэрміноўка з аплатай асноўнага доўга і адсотках па раней узятых асабістых крэдытах. Як інфармуе БЕЛТА, крымінальную справу распачалі па артыкуле "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі". Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.