У Віцебскай вобласці за паляванне з верталёта на мядзведзя затрымалі 19 чалавек
Трафеі, выяўленыя падчас ператрусу / @pressmvd
У Віцебскай вобласці за незаконнае паляванне затрыманыя 19 чалавек. Мужчын затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС з сілавой падтрымкай байцоў спецпадраздзялення "Алмаз".
Мужчын падазраюць у браканьерстве. Вызначана, што яны забілі чырванакніжнага мядзведзя. Палявалі з верталёта. Падчас ператрусаў па месцы жыхарства ў іх знайшлі і канфіскавалі агнястрэльную зброю, боепрыпасы і спецыяльныя прыстасаванні. Па факце незаконнага палявання заведзеная крымінальная справа.
У затрыманых канфіскаваныя зброя, трафеі і сродкі перамяшчэння / тут і далей @pressmvd