У Вене прайшлі паспяховыя выпрабаванні "лятаючага таксі" (фота, відэа)

У Вене прайшлі паспяховыя выпрабаванні "лятаючага таксі". 340-кілаграмовы дрон, распрацаваны аўстрыйска-кітайскай кампаніяй, падняўся над стадыёнам і апусціўся на яго. Распрацоўшчыкі мяркуюць, што EHang 216 гатовы да масавай вытворчасці (тым больш, што ўжо ёсць шматлікія замовы). На ранейшых выпрабаваннях хуткасць "лятаючага таксі" дасягала 150 кіламетраў за гадзіну. Яно можа перавозіць як людзей (не больш двух пасажыраў), так і разнастайнае абсталяванне.
Reuters