У Ваўкавыску камунальнікі ўсталявалі "міфалагічную скульптуру"
Воўк каля дарогі / volkovysknews.by
У Ваўкавыску на вуліцы Гарбатава мясцовая Жыллёва-камунальная гаспадарка ўсталявала "міфалагічную скульптуру" ў выглядзе ваўка і пад назвай "Захавальнік горада". Камунальнікі пішуць, што яна "сімвалізуе абарону горада і яго жыхароў ад бед і аказвае садзейнічанне ў добрых справах, заклікана сачыць за парадкам і заклікае жыхароў і гасцей Ваўкавыска беражліва ставіцца да маёмасці горада".
instagram.com