У Ваўкавыску дзяўчына пабіла і абрабавала сваю сяброўку
На скрадзеныя грошы яна ездзіла на таксоўцы і набывала алкаголь.
У Ваўкавыску 27-гадовая дзяўчына пабіла і абрабавала сваю сяброўку, якая значна старэйшая за яе. Здарэнне адбылося 1 красавіка. Пацярпелая прафінансавала п'янку, падчас якой зламысніца пабачыла, што ў сяброўкі засталіся яшчэ больш за 3 мільёны рублёў. Грошы яна вырашыла адабраць, але сустрэла актыўнае супраціўленне.
Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, забраўшы 3 млн рублёў, дзяўчына патраціла іх на паездкі на таксоўцы і на алкаголь. Яе затрымалі міліцыянеры, распачатая крымінальная справа.
Здымак з архіву.