У ваўкавыскіх школах парушалі заканадаўства аб бяспецы дзяцей — пракуратура

Школа, ілюстрацыйнае фота

Школа, ілюстрацыйнае фота / Генпракуратура

Парушэнні заканадаўства аб арганізацыі бяспечнага знаходжання непаўналетніх у школах выявіла пракуратура ў Ваўкавыскім раёне.

Выявілася, што ў 2024 годзе ва ўстановах адукацыі раёна зарэгістравана 19 выпадкаў траўміравання навучэнцаў (за першае паўгоддзе 2025 года — 6). Большасць траўмаў непаўналетнія атрымалі на ўроках фізкультуры. Прычынай называюць нядобрасумленнае выкананне настаўнікам службовых абавязкаў. Часам настаўнікі нясвоечасова паведамлялі ў адміністрацыю школы пра здарэнне, каб схаваць факт, што дзіця атрымала траўму падчас заняткаў.

У трох навучальных установах раёна выявіліся выпадкі, калі дзеці звярталіся па меддапамогу з мікратраўмамі, не зарэгістраванымі ў адпаведных журналах уліку траўмаў.

У адной са школ Ваўкавыска па выніках расследавання атрыманай траўмы нагі не склалі акт формы Н-2, а таксама не выдалі законнаму прадстаўніку і не накіравалі ў вышэйшую арганізацыю (па падпарадкаванасці).

У іншай школе вучань падчас гульні ў баскетбол атрымаў удар мячом у галаву. У той жа дзень яго шпіталізавалі ва клініку з дыягназам "закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу". Аднак дырэктар школы толькі праз тры тыдні здарэння выдаў загад аб расследаванні і ўліку няшчаснага выпадку.

Пракуратура выявіла пашкоджаныя агароджы школ, праз якія могуць прайсці пабочныя асобы. На тэрыторыі адной навучальнай установы выяўлены незачынены калодзеж цеплавузла, куды маглі ўпасці дзеці. Таксама былі выяўленыя іншыя парушэнні заканадаўства, звязаныя з небяспечным станам спартыўных збудаванняў і дзіцячага гульнявога абсталявання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.