У Валожыне мужчына захрас галавой паміж труб (фота)
Мужчына рамантаваў сантэхніку ў прыбіральні.
У Валожыне 15 сакавіка ратавальнікі атрымалі паведамленне, што мясцовы мужчына захрас галавой паміж трубамі.
Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, на месцы здарэння выявілася, што 42-гадовы мужчына рамантаваў сантэхніку ў санвузле. Па неасцярожнасці ён засунуў галаву паміж труб і не змог дастаць. Ратавальнікі вызвалілі мужчыну з дапамогай гідраўлічнага інструмента.
У Камянецкім раёне дзіця захрасла паміж падлогай і батарэяй (відэа)
Голы мінчук захрас ў шведскай сценцы на дзіцячай пляцоўцы (фота)
