У Турцыі знайшлі цела 54-гадовага беларуса

У Турцыі знайшлі цела 54-гадовага беларуса

У Турцыі знайшлі цела 54-гадовага беларуса / sondakikam.com.tr

Сябры Сяргея Будніка забілі трывогу, калі ён перастаў выходзіць на сувязь, піша Reform са спасылкай на IHA.

54-гадовы мужчына перастаў адказваць сваім сябрам у WhatsApp, а таксама жонцы, якая знаходзілася не ў Турцыі. Увечары 19 студзеня сябры прыйшлі праверыць яго ў кватэры. Калі ніхто не адчыніў дзверы, яны ўвайшлі, выкарыстоўваючы запасны ключ, і знайшлі Сяргея, які нерухома ляжаў у крыві на канапе.

Сябры патэлефанавалі ў экстранныя службы. На месца прыбылі медыкі і паліцыя з аддзела, які займаецца забойствамі. Яны канстатавалі смерць мужчыны. Устаноўлена, што ў беларуса быў цыроз. Апошні раз сябры бачыліся з ім 12 студзеня. Цела забралі ў морг Інстытута судовай медыцыны для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці.

Паведамляецца, што ў 2021 годзе Буднік працаваў дырэктарам УА "Лідскі дзяржаўны прафесійны ліцэй меліярацыйнага будаўніцтва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.