У трох абласных цэнтрах Беларусі ўключылі ацяпленне

У трох абласных цэнтрах Беларусі ўключылі ацяпленне

У трох абласных цэнтрах Беларусі ўключылі ацяпленне / DELFI

У Магілёве, Гродне і Гомелі паэтапна ўключаюць ацяпленне ў сацыяльных установах. Адпаведнае распараджэнне падпісалі гарвыканкамы.

Рашэнне прынята ў сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра. У першую чаргу цяпло падаюць у дзіцячыя сады, школы, медыцынскія і лячэбна-прафілактычныя ўстановы, а таксама ў дамы-інтэрнаты, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі і гасцініцы.

У тэлеграм-канале Гродзенскага гарвыканкама адзначаецца, што ацяпленне "будзе ўключацца на меркаванне кіраўнікоў устаноў".

У Беларусі ацяпляльны сезон традыцыйна пачынаецца з уключэння цяпла ў установах сацыяльнай сферы. Рашэнне аб пачатку ацяплення прымаюць мясцовыя выканаўчыя органы ў залежнасці ад умоў надвор'я. Як правіла, ацяпленне ўключаюць пры ўстойлівым зніжэнні сярэднесутачнай тэмпературы ніжэй за +8…+10 °C.

Раней на гэтым тыдні цяпло падалі ў сацыяльныя аб’екты Мінска і Віцебска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.