У Светлагорскім раёне бацька і сын гвалтавалі малалетніх прыёмных дзяцей

Як паведамляе interfax.by, спярша справу пачалі на 43-гадовага мужчыну — прыёмнага бацьку. Яго вінавацяць у згвалтаванні непаўналетняй, якая пражывала разам з ім у якасці прыёмнага дзіцяці.



Падчас расследавання следчым стала вядома, што супрацьпраўнай дзейнасцю займаўся 16-гадовы сын абвінавачанага. На яго таксама пачалі справу за згвалтаванне дзяўчынкі, якой зараз 7 гадоў. Хлопца таксама ўзялі пад варту.



Фота — perevodika.ru