У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы, навальніцы і да +30 градусаў

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У суботу, 6 верасня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 9-15 градусаў вышэй за нуль, па захадзе Беларусі будзе да 17 градусаў цяпла. Удзень чакаецца ад +23 па ўсходзе да +30 па паўднёвым захадзе краіны.

Нядзеля будзе воблачная з праясненнямі. Месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэрмометры ўначы пакажуць ад +6 градусаў па паўднёвым усходзе да +18 па захадзе краіны. Удзень паветра прагрэецца да 20-27 градусаў цяпла.

У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы, навальніцы і да +30 градусаў
Прагноз надвор'я на 6 верасня / Белгідрамет
У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы, навальніцы і да +30 градусаў
Прагноз надвор'я на 6 верасня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.