У суботу ў Беларусі чакаецца да 25 цяпла

У суботу, 20 чэрвеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы прагназуюцца толькі месцамі. Вецер будзе паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 19-25 цяпла, інфармуе БЕЛТА.

Фота: bymedia.net