У суботу сёмы раз за вясну падаражэе аўтамабільнае паліва

Зноў даражэе аўтамабільнае паліва, ілюстрацыйнае фота
У суботу, 26 красавіка, у Беларусі чарговы раз падаражае аўтамабільнае паліва. Як і раней, цэны вырастуць на 2 капейкі.
За літр паліва давядзецца заплаціць паводле наступных расцэнак:
АІ-92 — 2,48 рубля;
АІ-95 — 2,58 рубля;
АІ-98 — 2,80 рубля;
дызельнае паліва — 2,58 рубля.
Канцэрн "Белнафтахім" раней абвяшчаў, што на працягу вясны 2025 года паліва падаражэе на 16 капеек за літр. Павышэнне адбываецца ў восем этапаў — па 2 капейкі за тыдзень. Заўтрашняе падаражанне будзе ўжо сёмым у гэтым шэрагу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.