У суботу будзе чарговае падаражанне аўтамабільнага паліва

Павышаюць цэны на паліва па 2 капейкі ў тыдзень

Павышаюць цэны на паліва па 2 капейкі ў тыдзень / sb.by

У суботу, 12 красавіка, у Беларусі будзе чарговае падаражанне аўтамабільнага паліва. На 2 капейкі. 

Новыя кошты наступныя:

  • АІ-92-К5-Еўра — 2,44 рубля;
  • АІ-95-К5-Еўра — 2,54 рубля;
  • АІ-98-К5-Еўра — 2,76 рубля;
  • ДП — 2,54 рубля.

Месяц таму "Белнафтахім" аб'явіў, што на працягу вясны паліва падаражэе на 16 капеек. Павышаюць цэны на паліва па 2 капейкі ў тыдзень. У дзяржаўным канцэрне спасылаюцца на "ўсебаковую ацэнку эканамічнай сітуацыі, кан'юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.