У Смалявіцкім раёне “замінавалі” дзіцячы садок

У Смалявіцкім раёне “замінавалі” дзіцячы садок

У Смалявіцкім раёне давялося эвакуяваць 88 выхаванцаў навучальнага комплексу дзіцячы садок — школа з-за пагрозы выбуху. Здарэнне адбылося прыкладна апоўдні 26 траўня ў пасёлку Зялёны бор.

Паведамленне пра закладзенае выбуховае прыстасаванне паступіла ў МНС. Эвакуацыю дзяцей правялі педагогі навучальнай установы. На месца прыбылі спецыялісты і абследавалі тэрыторыю, але бомбы не знайшлі.

Ці выяўлены вінаваты ў здарэнні, пакуль не паведамляецца.