У Смаленску з цягніка Брэст — Масква знялі беларуса па падазрэнні ў каранавірусе
18 траўня ў Смаленску расійскія паліцыянты абследавалі цягнік Брэст — Масква, у якім ехалі 18 чалавек. Як паведамляе расійскі тэлеканал РЕН ТВ, сярод пасажыраў выявілі аднаго грамадзяніна Беларусі. Яго знялі з цягніка, асцерагаючыся каранавіруса.
Абследаванне не выявіла ў мужчыны сімптомаў захворвання. Цяпер ён чакае адпраўкі дадому.
Як паведамлялася раней, з 18 сакавіка Расія зачыніла свае межы і забараніла ўезд усім замежнікам, у тым ліку і беларусам. Выключэнне зробленае для невялікай групы асобаў.
У нашай краіне, як заяўляла Мінздароўя, выяўлены 51 выпадак заражэння каранавірусам. Па звестках БТ, на вечар 18 сакавіка 6 чалавек былі выпісаныя з лякарняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.