У Смаленскай вобласці ў ДТЗ трапіў рэйсавы аўтобус з Мінска
У Смаленскай вобласці Расіі ў ДТЗ трапіў рэйсавы аўтобус, які ехаў з Мінска ў Маскву. Як інфармуюць расійскія СМІ, кіроўца грузавіка Peugeot Boxer не саўладаў з кіраваннем, з чаго ён выехаў на сустрэчную паласу руху. Там і адбылося сутыкненне з аўтобусам МАЗ. Апошні апынуўся ў кювеце, дзе перакуліўся на бок. Пацярпелі сем чалавек, дваіх з іх шпіталізавалі.
БЕЛТА дадае, што аўтааварыя адбылася на 376-м кіламетры трасы М-1 каля 4-й гадзіны раніцы 2 лютага.