У Слуцку мужчына памёр за рулём
Мужчына адчуў сябе дрэнна, калі ехаў за рулём па горадзе / @minobl_uvd
Пажылы мужчына памёр за рулём у Слуцку. Ён ехаў па горадзе, калі адчуў сябе дрэнна, расказалі ў УУС Мінаблвыканкама.
Мужчыну было 69 гадоў, ён жыхар Салігорска.
Пасля таго, як ён страціў кіраванне, яго "Рэно" выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў прыпаркаваныя з іншага боку дарогі аўтамабілі. Пацярпелі яшчэ дзве машыны — "Аўдзі" і "Опель". Людзей у іх у момант ДТЗ не было.
Пацярпелі яшчэ два прыпаркаваныя аўтамабілі, людзей у іх не было / @minobl_uvd