У Слуцку легкавік трапіў пад грузавік, загінуў адзін чалавек (абноўлена)

У Слуцку легкавік трапіў пад грузавік, загінуў адзін чалавек (абноўлена)

У Слуцку легкавік трапіў пад прыпаркаваны грузавік, у якім нікога не было, загінуў адзін чалавек. Як інфармуе прэс-служба МНС, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў другой палове дня 8 красавіка. Аўтамабіль абганяў аўтобус і яго занесла на мокрым асфальце. На месца выязджалі ратавальнікі, якія дэблакавалі з салона разбітага BMW кіроўцу і траіх пасажыраў. Адзін з пасажыраў загінуў на месцы. Кіроўца і яшчэ двое пасажыраў атрымалі цяжкія траўмы, іх шпіталізавалі.

Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, па факце ДТЗ распачалі крымінальную справу. Артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання" (ч. 2 арт. 317 КК). Прызначаныя экспертызы.