У Слуцку аўтапарк хацеў адправіць у Мінск 4 аўтобусы, але на іх ніхто не паехаў

У Слуцку аўтапарк хацеў адправіць у Мінск 4 аўтобусы, але на іх ніхто не паехаў

26 лютага ў Беларусі змяніліся правілы працы міжгародніх маршрутак. Раней яны маглі збіраць пасажыраў па адвольным маршруце, цяпер адпраўленне мусіць адбывацца з аўтавакзала, мусяць быць зацверджаныя графік і маршрут. Афіцыйна заяўляецца, што новаўвядзенні неабходныя для кантролю рэжыму працы і адпачынку кіроўцаў і, адпаведна, для бяспекі пасажыраў. Частка перавозчыкаў у розных гарадах краіны сёння не працуе.

У Слуцку таксама чакалі, што міжгароднія маршруткі не паедуць у той жа Мінск. Таму мясцовы аўтапарк хацеў адправіць у сталіцу дадаткова 4 аўтобусы, “каб падстрахавацца”. “Але ніводзін пасажыр не прыйшоў: маршруткі выехалі ў Мінск”, — сказаў газеце “СБ. Беларусь сегодня” намеснік дырэктара аўтапарка. Паводле яго слоў, галоўны перавозчык “павёз пасажыраў, як звычайна”.