У СІЗА КДБ да Віктара Бабарыкі пусцілі адваката, ён здаровы

У СІЗА КДБ да Віктара Бабарыкі пусцілі адваката, ён здаровы

Да патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віктара Бабарыкі, які з 18 чэрвеня знаходзіцца ў СІЗА КДБ, пусцілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага. Пра гэта ў сераду падчас стрыму заявіла прадстаўніца штабу палітыка Марыя Калеснікава: "Мы дакладна ведаем, што ён здаровы. Ён усім перадае прывітанні".

Чатыры дні да гэтага адваката не пускалі да Бабарыкі.

Як вядома, палітыку выставілі абвінавачанні, аднак артыкулы Крымінальнага Кодэксу афіцыйна не называюцца. У ЦВК прынялі дакументы Віктара Бабарыкі для рэгістрацыі яго ў кандыдатам у прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.