У Сінгапуры вулічны гандляр атрымаў зорку Michelin

У Сінгапуры вулічны гандляр атрымаў зорку Michelin. Чан Хон Мен гатуе ежу ўжо 35 гадоў. Ён мае ўласны бізнес — палатку, у якой частуе локшынай з соевым соусам і курыцай. А пачынаў ён у 16 гадоў, каб дапамагаць сваім бацькам у Малайзіі. Тады яго настаўнік сказаў: "Самае большае, чаго ты можаш дасягнуць, — трапіць у гід Мішлена".
Кожную раніцу каля палаткі Чан Хон Мена стаіць чарга. І вось аднойчы да яго зайшлі прадстаўнікі Мішлена, якія паклікалі вулічнага гандляра на цырымонію ўзнагароджання жаданай зоркай. Мужчына спачатку не паверыў. Ён удакладніў, ці можа ўвогуле палатка з вулічнай ежай атрымаць зорку. "Мы ацэньваем ежу, а не месца", — сказалі ў Мішлене, інфармуе buro247.ua.