У Шумілінскім раёне школьнікаў кармілі няякаснымі прадуктамі

Школьнае харчаванне, ілюстрацыйнае фота / nashkraj.by
У пяці ўстановах адукацыі Шумілінскага раёна пракурорская праверка выявіла няякасныя прадукты харчавання.
"На складах захоўвалася харчовая прадукцыя са скончаным тэрмінам прыдатнасці, паўторна замарожаная і з парушэннем цэласнасці. На патрабаванне пракуратуры канфіскавана і ўтылізавана больш за 65 кг няякасных прадуктаў", — адзначаецца ў паведамленні ведамства.
У пракуратуры дадалі, што людзей, датычных да парушэнняў, прыцягнулі да матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці. Раённы пракурор звярнуўся з прадстаўленнем у Шумілінскі райвыканкам, патрабуючы ліквідаваць недахопы ў працы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.