У школах з'явіцца новы факультатыў — пра кантэнт у інтэрнэце
Школьнікі / Сацсеткі
У школах з'явіцца новы факультатыў — пра тое, як ствараць правільны кантэнт для сацсетак. Ён будзе называцца "Я і мая краіна ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт".
Навучальную праграму ўжо зацвердзілі ў Міністэрстве адукацыі. Яна разлічаная на школьнікаў восьмых і дзевятых класаў.
Мэта факультатыва — сфарміраваць у навучэнцаў "грамадзянасць і патрыятызм, жаданне папулярызаваць краіну і малую радзіму ў віртуальнай прасторы".