У Шчучыне ДАІ страляла па кіроўцу, які спрабаваў тараніць іх машыну (відэа)
Пагоня па гарадскіх вуліцах адбылася ў мінулую нядзелю каля 11-й гадзіны ночы.
Як паведамляе auto.onliner.by, супрацоўнікі ДАІ паспрабавалі спыніць аўтамабіль Honda CR-V з нумарамі Мінскай вобласці. Але кіроўца стаў уцякаць на вялікай хуткасці, выязджаў на сустрэчную, а потым выехаў за горад.
Там інспектары вырашылі адкрыць агонь па колах правапарушальніка. На аб'язной дарозе машына з'ехала ў кювет. Але выехаўшы назад ужо на спушчаным пярэднім коле, усё ж працягвала рухацца. Кіроўца віхляў з боку ў бок, тармазіў і спрабаваў пратараніць службовую аўтамашыну ДАІ.
Потым кіроўца вярнуўся ў горад, і на адной з вуліц яго спынілі. Медычны агляд паказаў, што ў крыві яго было 1,4 праміле алкаголю. На парушальніка склалі пяць пратаколаў.
Фота — auto.onliner.by