У сераду ў Варшаве пачынаецца працэс па справе аб забойстве беларускі Лізы
Дарыян С. падчас суда / Белсат
У акруговым судзе Варшавы 4 снежня пачынаецца працэс па справе аб згвалтаванні і гібелі беларускі Лізы, піша reform.news.
25-гадовую дзяўчыну знайшлі ў непрытомным стане ў цэнтры Варшавы сёлета 25 лютага гэтага года. Яе шпіталізавалі, але выратаваць жыццё медыкі не змаглі: 1 сакавіка беларуска памерла ў рэанімацыі.
На пачатку сакавіка ў Варшаве прайшоў марш супраць гвалту "Яе звалі Ліза", у якім прынялі ўдзел каля тысячы чалавек.
У забойстве на глебе сэксуальнага гвалту і рабавання вінавацяць 23-гадовага грамадзяніна Польшчы Дарыяна С. Вулічная відэакамера зафіксавала, як мужчына ў балаклаве напаў ззаду на дзяўчыну, прыставіў нож да шыі і пхнуў у падваротню. Нож і іншыя доказы паліцыя выявіла падчас затрымання падазраванага.
Хлопцу пагражае ад 15 гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення.
Асноўная частка суда будзе закрытая, але прысуд могуць агучыць публічна.