У сераду ў Беларусі выраслі курсы еўра і расійскага рубля

Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 4 чэрвеня курс долара страціў крыху менш за 1 капейку і адкаціўся да амаль двухгадовага мінімуму.
Курсы еўра і расійскага рубля наадварот павысіліся. Еўра падняўся да месячнага максімуму, а расійскі рубель набліжаецца да максімальнага паказчыку за 2 гады і 4 месяцы.
Вынікі валютных таргоў 4 чэрвеня:
Долары ЗША: 2,9881 (-0,0077 / -0,26%);
Еўра: 3,4225 (+0,0109 / +0,32%);
Расійскі рубель: 3,7913 (+0,0016 / +0,04%);
Кітайскі юань: 4,1443 (-0,0069 / -0,17%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.