У сераду ў Беларусі патаннелі і долар, і расійскі рубель

Грошы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 21 траўня патаннелі адначасова і долар, і расійскі рубель. Яны апусціліся на мінімум за апошнія дзевяць дзён.
Еўра застаўся на ранейшым узроўні, бо па ім здзелак не было.
Вынікі валютных таргоў 21 траўня:
Долар ЗША: 3,0036 (-0,0087 / -0,29%);
Еўра: 3,3727 (здзелак не было);
Расійскі рубель: 3,7052 (-0,0094 / -0,25%);
Кітайскі юань: 4,1212 (-0,0270 / -0,65%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.