У сераду ў Беларусі будзе да +29 і без ападкаў
Чэрвень, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У сераду, 26 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі па краіне будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць +9...+15, удзень паветра прагрэецца да 24-29 градусаў цяпла.