У сераду па захадзе Беларусі чакаецца моцны парывісты вецер

Вецер, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У сераду, 10 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень — парывісты, на захадзе ў асобных раёнах — моцны парывісты да 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца 22-28 градусаў цяпла.
У чацвер будзе пераважна без ападкаў, хаця па захадзе Беларусі зранку і ўдзень прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — моцныя дажджы і навальніцы. Вецер удзень у многіх раёнах зноў будзе моцны парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 8-15 градусаў цяпла, па захадзе краіны прагназуецца да +17 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 19-26 градусаў вышэй за нуль.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.