У Санкт-Пецярбургу разбіўся беларус — ён выпаў з акна
Трагедыя адбылася на Мытнінскай вуліцы ў Санкт-Пецярбургу / dominfo.org
У Санкт-Пецярбургу загінуў грамадзянін Беларусі, ён выпаў з акна камунальнай кватэры, паведамляе мясцовы тэлеканал. Трагедыя адбылася ў ноч на нядзелю. У паліцыю патэлефанавалі відавочцы. Яны паведамілі, што ў двары дома ляжыць цела мужчыны.
Пазней паліцыянты ўстанавілі, што загінулы быў грамадзянінам Беларусі, яму 34 гады. Абставіны трагедыі высвятляюцца.