У Рыа-дэ-Жанейра згарэў Нацыянальны музей Бразіліі (фота, відэа)

У Рыа-дэ-Жанейра згарэў Нацыянальны музей Бразіліі (фота, відэа)

У Рыа-дэ-Жанейра згарэў Нацыянальны музей Бразіліі. Пажар узнік пасля закрыцця ўстановы, агонь хутка распаўсюдзіўся па ўсім будынку, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Яго экспазіцыя практычна цалкам знішчана. Агулам у музеі захоўвалася больш за 20 мільёнаў каштоўных экспанатаў. Колькі з іх удалося выратаваць, пакуль невядома.

Сёлета Нацыянальны музей Бразіліі адзначаў сваё 200-годдзе. Прэзідэнт краіны Мішэл Тэмер напісаў у Twitter, што бразільцы перажылі вельмі сумны дзень, паколькі ў агні пажару загінулі "200 гадоў працы, даследаванняў і ведаў". А дырэктар музея назваў пажар "культурнай трагедыяй".