У рэйтынгу FIFA зборная Беларусі апусцілася на 98-е месца
Футбольная зборная Беларусі ў чэрвені 2024-га / t.me/abffby/
У абноўленым рэйтынгу FIFA зборная Беларусі апусцілася з 96-га на 98-е месца. Яе абагналі Намібія (97), Палесціна (95), Уганда (94) і Сірыя (93).
Нядаўна беларуская зборная правяла два таварыскія матчы (са зборнымі Расіі і Ізраіля), якія прайграла з аднолькавым лікам 0:4.
У рэйтынгу лідыруюць зборныя Аргенціны, Францыі і Бельгіі.