У рэдакцыі газеты “Інфа-Кур’ер” у Слуцку прайшоў ператрус
У рэдакцыі "Інфа-Кур'ера" адбыўся ператрус / kurjer.info
Зранку 15 сакавіка сілавікі правялі ператрус у рэдакцыі недзяржаўнай газеты “Інфа-Кур’ер” у Слуцку, паведамляе БАЖ. Ва ўсіх прысутных узялі падпіскі аб неразгалошванні.
Ёсць звесткі пра трох затрыманых супрацоўнікаў. Таксама няма сувязі з галоўным рэдактарам выдання Сяргеем Станкевічам.
Месяц таму ператрус адбыўся ў іншым незалежным рэгіянальным выданні — "Інтэкс-прэс" у Баранавічах. Там сілавікі канфіскавалі тэхніку, а потым журналістку выдання асудзілі за "распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі".