У Рэчыцы дзяўчыну патапілі, прывязаўшы да ног камяні
Забойцам пагражае смяротнае пакаранне.
Увечары 19 лютага знайшлі цела 19-гадовай жыхаркі Рэчыцы, якая знікла ў нядзелю. Як выявіла следства, дзяўчыну збіў яе хлопец і яго сябры. Жадаючы схаваць сляды злачынства, яны прывязалі да яе ног камяні і кінулі ў вадаём, піша "Ежедневник".
16 лютага ў Рэчыцкі РАУС звярнулася 45-гадовая жыхарка раёна. Яна паведаміла пра знікненне сваёй дачкі, якая пражывала і працавала ў райцэнтры. Дачка два дні таму пайшла з дому і не вярнулася.
Следча-аператыўная група правяла пільны агляд месца здарэння, падчас якога з вадаёма было дасталі цела пацярпелай.
Рэчыцкі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за забойства, учыненае групай асоб. Згодна з заканадаўствам Беларусі, максімальнае пакаранне за гэта — смяротная кара.
Ілюстрацыйнае фота — з сацыяльных сетак