У Рэчыцкім раёне 11-гадовую дзяўчынку і мужчыну знесла цячэннем Бярэзіны
У Рэчыцкім раёне 11-гадовую дзяўчынку і мужчыну знесла цячэннем Бярэзіны. Пра гэта са спасылкай на ратавальніка Сяргея Касцючэнку з Гомельскай абласной арганізацыі ОСВОД піша БелТА.
Здарэнне адбылося ўвечары 6 жніўня. Мужчына, жанчына і дзве 11-гадовыя дзяўчынкі пайшлі адпачыць на Бярэзіну.
Людзі ішлі па мелі. Раптам яны трапілі ў зону цячэння. Жанчына і адна з дзяўчынак змаглі выбрацца, а мужчыну і другое дзіцяці знесла. Іх пошукі вядуць ратавальнікі.