У Расіі вялізны пажар на заводзе, які вырабляе балістычныя ракеты (відэа)
У Расіі вялізны пажар на заводзе, які вырабляе міжкантынентальныя балістычныя ракеты для падводных лодак і модулі разгоннага блоку для ракет "Зеніт" і "Пратон". Здарэнне адбылося 26 красавіка ў Краснаярску ў адным з цэхаў "Красмаша" (Краснаярскага машынабудаўнічага завода), інфармуе "Новая газета". Плошча ўзгарання складае пяць тысяч квадратных метраў. Над прадпрыемствам падымаецца густы чорны дым.
Як стала вядома, у цэху, у якім адбыўся пажар, выпускалі халадзільныя ўстаноўкі. Ён выкарыстоўваецца і як склад халадзільнікаў. Там часткова абрынуўся дах. Пажар атрымаў чацвёрты ўзровень складанасці з пяці магчымых. Адзначаецца, што цэх стаіць асобна, таму іншым цэхам нічога не пагражае, дадае meduza.io.
— Шаден (@ShadenFM) 26 апреля 2019 г.
По предварительной информации, пожар на территории завода "Красмаш" в Красноярске начался из-за короткого замыкания: https://t.co/kcSIWsv0b7 pic.twitter.com/Ts189HjazP
— Life | Новости (@lifenews_ru) 26 апреля 2019 г.